- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Новы магазін у падарунак – «Свая зямля», 23.02.2019 (відэаанонс)
- Новы магазін у падарунак – «Свая зямля», 23.02.2019 (відэаанонс)

У Касцюковічах Белкаапсаюз на два месяцы раней запланаванага адкрыў сучасны гіпермаркет “Родны кут”. Новы праект прадугледжвае самаабслугоўванне. Пакупнікам прапанаваны прасторныя залы і шырокі выбар тавараў. Наведвальнікі могуць набыць прадукцыю з розных рэгіёнаў, больш таго, прымаюцца і персанальныя заяўкі ад пакупнікоў. Такая форма работы забяспечвае рост тавараабароту і ў абноўленным мінімаркеце ў аграгарадку Рэчкі Магілёўскага раёна. Пасля рэканструкцыі павялічылася выручка ў прадаўца аўталаўкі Святланы Крот. Сёлета яшчэ 20 магазінаў на колах зменяць сваё аблічча.
Як ацэньваюць вяскоўцы новыя формы абслугоўвання і чаму пастаянна расце попыт на беларускую гародніну і садавіну? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 23 лютага ў 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=eIq_CY3Cdqs&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: