Падзяліцца:
2 Кастрычніка 2017
Адной з самых яркіх і чаканых падзей пачатку новага сезона ў Белдзяржфілармоніі мусіў стаць юбілейны канцэрт народнага артыста Беларусі, кампазітара Дзмітрыя Смольскага. У праграме – сусветныя зоркі і лепшыя творы 80-гадовага аўтара. Канцэрт гэты абавязкова адбудзецца. Праўда, у зале не будзе галоўнага слухача, а на афішы з’явіцца незразумелае і да канца яшчэ так і не асэнсаванае “вечар памяці”: 29 верасня Дзмітрыя Браніслававіча Смольскага не стала. Кажуць, што вялікае бачыцца на адлегласці. Але, на шчасце, і пры жыцці мы ўсе разумелі, якога маштабу гэты чалавек, які неабсяжны яго талент. Дарэчы, не толькі музычны: Дзмітрый Смольскі заўсёды быў прыкладам як творчага, так і чалавечага існавання на гэтай зямлі. Вельмі правільнага і вельмі сумленнага. 3 кастрычніка ў “Творчым вечары” на Першым нацыянальным мы будзем успамінаць кампазітара разам з яго вучнямі. Гасцямі праграмы стануць загадчыца кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар Галіна Гарэлава, кампазітар Валерый Воранаў і адзін з апошніх студэнтаў Дзмітрыя Браніслававіча, малады аўтар Андрэй Цалко. Пачатак эфіру ў 21.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: