Адкрытае акцыянернае таварыства «Лідскія харчовыя канцэнтраты» захоўвае стабільнасць і павялічвае выручку ад рэалізацыі гатовай прадукцыі. Сёлета наладзілі пастаўку па сямі новых адрасах экспарту. Узраслі заказы з Азіі і Афрыкі. На рынку Еўразійскага эканамічнага саюза адчувальны рост попыту на навінкі для здароўя. Па просьбах пакупнікоў і рэкамендацыях вучоных зменшылі колькасць цукру і солі. Асноўную групу інгрэдыентаў складае якасная беларуская сыравіна. У выніку рэбрэндзінгу ўдалося абнавіць і ўпакоўку.
На што сёлета лідскія вытворцы зрабілі трэнд? Што заказалі Нігерыя і Канада з Лідскіх канцэнтратаў? У чым перавага імпартазамяшчальнай прадукцыі? Ці ёсць будучыня ў прамысловага турызму?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 26 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).