Падзяліцца:
НОВЫЯ МАРШРУТЫ СЕЛЬСКАГА ТУРЫЗМУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 20.03.2021 (відэаанонс)
19 сакавіка 2021
НОВЫЯ МАРШРУТЫ СЕЛЬСКАГА ТУРЫЗМУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 20.03.2021 (відэаанонс)

У новым сезоне ў Лідскім раёне працуе сем аб’ектаў прамысловага турызму. Аўтары праектаў разам з экскурсаводамі прапануюць знаёмства з мясцовымі брэндамі, а таксама зазірнуць у таямніцу вытворчасці крышталя, лідскіх макаронаў, піва і кукурузных салодкасцей. Шмат сюрпрызаў наведвальнікам падрыхтавалі работнікі лясгаса. Дарослыя і дзеці адкрыюць для сябе каштоўную калекцыю рэдкіх відаў дрэў-старажылаў і набяруцца сіл у лясным пчальніку. А сустрэча з казачнымі чараўнікамі абавязкова запомніцца юным турыстам.

На якой алеі ў новым сезоне будзе весялей? Ці змогуць турысты выбрацца з вечназяленага лабірынту? Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 20 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: