Нягледзячы на пандэмію і палітычны крызіс, малочная галіна Беларусі захоўвае стабільны рост экспарту. З пачатку года ён павялічаны больш як на 7 працэнтаў. На 1,6 мільярда долараў рэалізавана малочных прадуктаў у 58 краін свету. Стратэгія даходнай галіны днямі вызначана ў Мінску, на VI міжнародным экспартным форуме “Беларусь малочная”. Міжнародныя эксперты і спецыялісты айчынных прадпрыемстваў назвалі новыя адрасы збыту.
Падрабязнасці ў праграме “Свая зямля” – 17 кастрычніка ў 6-20 (паўтор у 23-00).