Падзяліцца:
НОВЫЯ РЫНКІ МЯСНОЙ ПРАДУКЦЫІ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 27.03.2021 (відэаанонс)
26 сакавіка 2021
НОВЫЯ РЫНКІ МЯСНОЙ ПРАДУКЦЫІ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 27.03.2021 (відэаанонс)

На V Міжнародным экспартным форуме «Беларусь мясная» сельгасвытворцы вызначалі стратэгію развіцця даходнай галіны. Амбіцыйная задача – нарошчваць аб'ёмы гатовай прадукцыі і давесці выручку ад рэалізацыі на знешнім рынку да аднаго мільярда долараў. Моцныя пазіцыі прызнаны ў вытворчасці прадукцыі з мяса птушкі і ялавічыны. Сёння яна прадстаўлена ў 24 краінах свету, прычым доля паставак у Расію складае 60 працэнтаў. Упершыню наладзілі экспарт у Саудаўскую Аравію, Сінгапур і Малайзію. У палітыцы дыверсіфікацыі беларускія вытворцы выбіраюць гібкую тактыку і знаходзяць новых партнёраў.

Каму выгадна прадаваць мясную прадукцыю? У чым сакрэт перамогі перапрацоўчых прадпрыемстваў у рэспубліканскім конкурсе «Сто дарог экспарту»?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 27 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: