Вучоныя Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі вызначылі прыярытэты ў развіцці бульбаводства. Каб пазбегнуць адмоўнага ўплыву вірусаў і бактэрый, на навуковай плантацыі выконваецца комплекс мер па змяншэнню захворванняў насення. Загадчыца аддзела бульбы інстытута НІНА ХОХ шырока прымяняе біятэхналогіі і ўмее на 3-4 гады паскорыць з'яўленне сорту. Толькі аздароўлены пасадачны матэрыял з высокім патэнцыялам ураджайнасці атрымаюць у бліжэйшыя гады спецыялізаваныя сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі і вяскоўцы. Адабраны сарты для вытворчасці харчовай бульбы, крухмалу, а таксама нацыянальных страў – дранікаў, калдуноў, чыпсаў і снэкаў.
У чым перавага навінак айчыннай селекцыі? Які новы колер у беларускай бульбы? Як доўга на адным месцы можна вырошчваць новыя сарты? Ці застанецца бульба «другім хлебам» у беларусаў?
Падрабязнасці слухайце ў праграме «Свая зямля» 18 снежня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

