Падзяліцца:
Інтэр'ер – пад характар і ўласныя адчуванні! – «Сямейная праграма» (аўдыё)
28 сакавіка 2018
Інтэр'ер – пад характар і ўласныя адчуванні! – «Сямейная праграма» (аўдыё) Атмасферу ў нашых кватэрах і дамах стварае інтэр’ер, а яго ў сваю чаргу – наша сённяшняя госця – дызайнер Вольга Агібалава. Прастору, сапраўды, можна арганізаваць не толькі прыгожа, але і зручна. Шмат самых розных навінак, якія выдатна ўпісваюцца ў любыя інтэр’еры і дапамагаюць нам адчуваць сябе ўтульна, робяць наш побыт камфортным і сучасным. Але, канешне, стварэнне такіх арганамічных прастор – гэта цэлая навука і шмат практыкі, якой займаюцца дызайнеры. Вольга Агібалава паспрабавала розныя стылі, увасобіла шматлікія аўтарскія ідэі. Яна імкнецца адчуваць гаспадароў кватэр, якія ў сваю чаргу потым могуць атрымліваць асалоду ад дызайнерскага стылю, што выдатна падыходзіць пад іх характар і светаадчуванне. Вольга расказала пра тое, як можа стварыць утульны і сучасны інтэр’ер кожны з нас – вядучай «Сямейнай праграмы» Надзеі Скараход і радыёслухачам.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: