Падзяліцца:
«Нязломнай волі і каханню...» – «Дыскавод», 10.03.2019 (аўдыё)
11 сакавіка 2019
«Нязломнай волі і каханню...» – «Дыскавод», 10.03.2019 (аўдыё) «У тых вершах мне адразу пачулася мелодыя», – згадвае Алесь Лось, першае знаёмства якога з паэзіяй Ларысы Геніюш адбылося ў 1983 годзе. – «Я адчуў, наколькі магутная гэта паэзія. Я жыў з ёй. Я ў ёй даспяваў». Роўна праз дваццаць гадоў свет убачыла кружэлка «Спяванай паэзіі Ларысы Геніюш». Пад стрыманы гітарны акампанемент яе вершы агучыў і запісаў вядомы беларускі фалькларыст, мастак і музыкант Алесь Лось. 10 сакавіка ў праекце «Дыскавод» аўтар праграмы Аліна Страшкевіч разам са стваральнікам альбома ўзгадалі падрабязнасці гэтай прыгожай музычнай гісторыі. Праграма «Дыскавод» выходзіць па нядзелях у 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: