Падзяліцца:
О материнской славе — «Своя земля», 17.03.2018
16 сакавіка 2018
О материнской славе — «Своя земля», 17.03.2018 Беларускі саюз жанчын падвёў вынікі рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2017»; больш за 40 фіналістаў сталі лаўрэатамі, сярод шасці намінацый асабліва ганаровая — «Мацярынская слава». Ад Гродзенскай вобласці ў фінал выйшла Ірына Рыбак з Ліды. Яна адна выгадавала сына Георгія, які валодае унікальнымі музычнымі здольнасцямі і неаднаразова перамагаў у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах па класе гітары. Адораны юнак з'яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Маці Ірына Рыбак ганарыцца поспехамі свайго сына. Больш за тое, выдатны педагог па музыцы выхавала нямала гітарыстаў, якія сёння праслаўляюць Беларусь за мяжой. Непаўторнымі імгненнямі шчасця падзеліцца лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2017» Ірына Рыбак і яе сябры — у праграме «Свая зямля», 17 сакавіка ў 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: