Падзяліцца:
«О совместных проектах купаловцев и не только» - «Творческий вечер» с Галиной Шаблинской, 26.11.2024
26 лістапада 2024
«О совместных проектах купаловцев и не только» - «Творческий вечер» с Галиной Шаблинской, 26.11.2024

Імя Янкі Купалы настолькі непарыўна звязана з лёсам беларускай зямлі, што, калі прамаўляеш слова Беларусь, асацыятыўна адчуваеш і жывую прысутнасць народнага Песняра. У яго асобе мы маем нацыянальнага прарока і патрыёта, які сваёй творчасцю абудзіў гістарычную памяць беларусаў, вызначыў іх духоўныя арыенціры. Другое стагоддзе нас не перастае вабіць і чараваць яго мастацкае слова.

«Юбілейны ракурс. Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы» -- так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказываем нашым слухачам кожны чацвёрты аўторак месяца разам з удзельнікамі эфіру.

Госці студыі: вучоны сакратар Купалаўскага музея Галіна Варонава, загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыя Барткова, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы Марыя Бяздольная.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: