
Гарачая і адказная пара зараз у выпускнікоў сельскіх школ: ад выбару будучай прафесіі будзе залежыць далейшае самастойнае жыццё. У абітурыентаў Горацкай беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі асабліва папулярныя сучасныя спецыяльнасці па ветэрынарыі, заатэхніцы, агранаміі і рыбаводству. Як адзначае рэктар акадэміі Павел Саскевіч, дыпломы ўстановы прызнаюцца ў 26 краінах свету.
Дарэчы, на тэрыторыі акадэміі адкрыты комплекс па вырошчванні фарэлі і іншых рэдкіх рыб. Разам з выкладчыкамі студэнты займаюцца асваеннем сучасных тэхналогій. Выпускнікі атрымліваюць дыплом інжынера-тэхнолага прамысловага рыбаводства, а такія спецыялісты запатрабаваны не толькі ў Беларусі.
Сёлета упершыню абітурыенты па выбару могуць здаваць уступныя экзамены ці прадаставіць сертыфікаты тэстаў. Асобны конкурс праводзіцца для выпускнікоў школ з мэтавым накіраваннем.
Колькі каштуе вучоба ў Горацкай беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і чаму за адукацыяй сюды імкнуцца замежныя грамадзяне?
Падрабязнасці – ў праграме «Свая зямля» у суботу, 15 ліпеня, у 6-15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.