Падзяліцца:
7 мая 2015
Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прадстаўляе праект «Гарады-героі» - цыкл міждзяржаўных радыёмастоў з тэлерадыёкампаніямі краін СНД. 
Чарговы мост звяжа Гарады-героі Мінск і Смаленск.           
Размова пойдзе аб унікальных старонках ваеннай гісторыі, у тым ліку, партызанскім руху на тэрыторыі дзвюх краін. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з дакументальна-выдавецкімі праектамі Беларусі да 70-годдзя Вялікай Перамогі, раскажуць, як у Гарадах-героях сустракаюць наша агульнае свята. 
У студыі Дома радыё - навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі партызанскага руху Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Ірына Захаро і загадчык рэдакцыі гістарычных навук выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" Міхаіл Нікіцін. 
Госці смаленскай студыі - старшыня абласной ветэранскай арганізацыі Віталь Воўчанка і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, наш зямляк Яўген Лычынскі.
Весці радыёмост будуць журналістка Беларускага радыё Алена Швайко і вядучая "Радыё Смаленск" Наталля Працэнка. 
Радыёмост пачнецца 7 мая ў 12.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: