
У гэтым годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Клясціцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа» Расонскага раёна пераведзена на электронныя дзённікі і журналы. Па выніках двух чвэрцяў вучні павысілі агульны бал. Лідзіруюць старэйшыя класы. Дзякуючы апрабацыі настаўнікамі сучасных методык па прафесійнай арыентацыі, выпускнікі сельскай школы ведаюць, як ажыццявіць сваю мару — атрымаць любімую прафесію і стаць патрэбнымі грамадству людзьмі.
3 лютага ў 6-20 у праграме «Свая зямля» дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Клясціцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа» Таццяна Мельман падзеліцца сакрэтам поспеху і раскажа, за што паважае сельскіх вучняў.