Падзяліцца:
От валовых сборов к прибыли — «Своя земля», 31.03.2018
30 сакавіка 2018
От валовых сборов к прибыли — «Своя земля», 31.03.2018 Мінсельгасхарч разам з вучонымі НАН Беларусі сёлетняй вясною заклікаюць хлебаробаў максімальна задзейнічаць унутраныя рэзервы для павышэння эканамічнай эфектыўнасці ў раслінаводсте. Беларускія ўгнаенні і насенне, айчынная тэхніка і запчасткі, а таксама сродкі хімаховы і дапамога гарадскіх прадпрыемстваў дазволяць зэканоміць час і грошы на першым этапе закладкі будучага ўраджаю. Своечасовымі будуць і распрацоўкі беларускіх вучоных па агратэхніцы сельгаскультур. У сувязі з пацяпленнем клімату некаторыя змены ўнесены ў спецыялізацыю паўднёвых і паўночных рэгіёнаў. Падрабязнасці ад экспертаў – намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Гракуна і намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН па земляробстве Эромы Урбана – у праграме «Свая зямля», 31 сакавіка, у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: