На перыяд масавага жніва ў Брэсцкім абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК запрацавала гарачая лінія.
Вяскоўцы адрасуюць на яе жыццёва важныя пытанні і ў большасці выпадкаў адразу атрымліваюць станоўчыя адказы ад кампетэнтных дзяжурных. Каму ўдалося дапамагчы? Якія пытанні патрабуюць больш часу на вырашэнне? Якія прынцыпы ў аснове арганізаванага спаборнітцва?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Фота і відэа: Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

