- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- “Пісьмы, вернутыя з небыцця...” – “Тэатр Беларускага радыё”, 26-27.12.2016 (відэа)
- “Пісьмы, вернутыя з небыцця...” – “Тэатр Беларускага радыё”, 26-27.12.2016 (відэа)

Напрыканцы Года культуры, да 120-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, увазе радыёслухачоў прапануем прэм’еру спектакля “Пісьмы, вернутыя з небыцця...”
У аснове пастаноўкі – малавядомыя факты біяграфіі Кандрата Крапівы. Упершыню будуць агучаны франтавыя пісьмы яго старэйшага сына Барыса, які загінуў пад Сталінградам у 1942-м годзе. Гэтыя лісты ніколі не друкаваліся, застаючыся для пісьменніка незагойнай ранай.
Да гэтай тэмы звярнулася ўнучка пісьменніка, мастацтвазнаўца Алена Атраховіч. Лёс яе дзядзькі Барыса з’яўляецца прыкладам трагедыі нерэалізаваных талентаў і абарваных радаслоўных цэлага пакалення, якое не вярнулася з вайны і засталося ў нашай памяці назаўсёды маладым...
Рэжысёр пастаноўкі – Алег Вінярскі, гукарэжысёр – Валерый Бяляеў, рэдактар – Галіна Шаблінская.
Ролі выконваюць: народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў, Галіна Чарнабаева, Алена Сідарава, артысты Андрэй Каралевіч і Лізавета Фалей.
Спектакль можна пачуць на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё 26 і 27 снежня ў 22-05.
https://www.youtube.com/watch?v=R_Urn9J9KWM
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: