- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Піць альбо не піць? Адказ відавочны!» – «Здароўе», 25.08.2018 (аўдыё)
- «Піць альбо не піць? Адказ відавочны!» – «Здароўе», 25.08.2018 (аўдыё)

Згодна з вызначэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, алкаголь і тытунь – гэта наркотыкі; па ступені шкоднасці – алкаголь на першым месцы, на другім – гераін, на шостым – тытунь. Пры гэтым большасць аматараў выпіць хворымі сябе не лічаць і гадамі сябруюць з «зялёным змеям». Што прыводзіць людзей да алкагалізму, хто вінаваты і што рабіць? Аўтар праграмы «Здароўе» Лілія Бялецкая шукае адказы разам з загадчыкам аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Уладзімірам Івановым.
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: