Падзяліцца:
3 Красавіка 2017
Тэма сённяшняй размовы — святочная. Дзве дзяржавы постсавецкай прасторы адзначылі агульнае свята — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі і 21-ы Дзень стварэння Саюзнай дзяржавы. Гэтыя святы вельмі важныя ў найноўшай гісторыі двух народаў і маюць глыбокі не толькі палітычны, але і філасофскі сэнс. Як пачыналася - мы добра ведаем. Разарваць гістарычныя, братнія і проста сямейныя вузы паміж дзвюма дзяржавамі немагчыма ніякімі катаклізмамамі, нават такімі глабальнымі як распад вялікага Савецкага Саюза. Белая Русь і Вялікая Русь – гэтыя тэрміны мы сустракалі часта ў падручніках гісторыі савецкага перыяду. Сёння – гэта не проста тэрміны — сёння гэта новы гістарычны этап развіцця Беларусі і Расіі — саюзная інтэграцыя. Новы віток у адносінах дзвюх дзяржаў, новы віток эканамічных адносін і сацыяльных. У чым жа сіла і моц саюзнай інтэграцыі? Мне здаецца, што тут некалькі складаемых: гісторыя агульная – так, агульныя славянскія карані. Аднак галоўнае – жаданне жыхароў Беларусі і Расіі быць разам. Адзінста — наша вялікая сіла. Тут есць агульнае разуменне, што мы, беларусы і расіяне, маем аднолькавую культуру, свята цэнім агульныя каштоўнасці: сям'я, сяброўства, гонар, любоў да роднай зямлі. Спытайце сення любога ветэрана вайны ў Мінску альбо Маскве, Смаленску ці Віцебску — ен адкажа — ваяваў ен у гады Вялікай Айчыннай за гарады і вескі расійскія і беларускія, за вялікую і малую Радзіму. Нашай агульнай Перамозе за сем дзясяткаў, а якія цеплыя сяброўскія сустрэчы ў нашых шаноўных ветэранаў. Нам, маладым, патрэбна вучыцца і вучыцца ў гэтых людзей стойкасці характару, вялікай павагі да Айчыны, якую яны па–ранейшаму лічаць сваей — беларуская ці расійская гэта зямля. 21 стагоддзе толькі пачалося — калі меркаваць па гістарычных мерках — а ўжо сення аналітыкі называюць яго прагматычным. Сталі дамінаваць іншыя каштоўнасці: падзел тэрыторый уплыву, глабальная палітыка усе больш носіць кан'юнктурны характар. На жаль, гэта ўплывае і на эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі. Іншы раз нашаму Саюзу цяжкавата. Розныя складанасці тармозяць адносіны. Так, мы залежым адно ад аднаго. І тут - галоўная роля адводзіцца палітычнай волі лідараў дзвюх дзяржаў. І яна есць! А для нас - для беларусаў і расіян галоўнае, каб жылося камфортна ў нашым агульным саюзным доме. А гэта ў першую чаргу, пытанні сацыяльныя. Прывяду прыклад з асабістага: родная сястра майго мужа жыве ў Санкт-Пецярбургу. Часта гасцюем адна ў адной. Пляменніца скончыла вышэйшую навучальную установу ў Беларусі і выдатна працуе з беларускім дыпломам у адной з фірм паўночнай сталіцы Расіі. У тым, што дыпломы і беларускіх і расійскіх вну прызнаюцца на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў гаварылі даўно. Не раз і мне даводзілася ўздымаць такую тэму ў праграмах пра саюзную інтэграцыю. І вось тут на сямейным прыкладзе тэорыя спалучылася з практыкай. І прыклад іншы: машына хуткай дапамогі забірае пляменніцу з Сантк-Пецярбурга ў адну з бальніц Мінска. Хірургічная аперацыя доўжылася некалькі гадзін. І што адметна — абыйшлося ўсё без фінансавых выдаткаў. Бо існуе адпаведнае Пагадненне па абслугоўванні медыцынскай дапамогай ў кожнай з дзяржаў. А колькі прыкладаў я магла б прывесці сямейных пар! Прыклады, здавалася б, не такія ўжо і глабальныя, аднак з такога і складаецца наша жыцце, нашы погляды, наша разуменне — наша адзінства! І вось гэта ўсе ідзе ад душы і ад шчырага сэрца…
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: