Тэма нашага сённяшняга дыялогу з вамі надзвычай дыскусійная, і адразу папярэжваю — я не прэтэндую на ісціну, а проста хачу многае высветліць і для сябе і для вас... Мяркую, вы звярнулі ўвагу падчас наведвання розных супермаркетаў (і не толькі буйных магазінаў) - на многіх прадуктах ёсць такая маркіроўка - “Не ўтрымлівае ГМА”, альбо “Без ГМА”.
Генетычна-мадыфікаваныя прадукты альбо генетычна мадыфікаваныя арганізмы — колькі коп'яў зламалі аб гэтыя тэрміны вучоныя розных дзяржаў. Адны схіляюцца да такой высновы: яны бясшкодныя, другія – наадварот — ужыванне ГМА можна паўплываць у далейшым на генетычны код чалавека. Трэція прыводзяць такі прыклад: першы генетычна мадыфікаваны прадукт — наша звычайная лімонная кіслата. Колькі часу мы карыстаемся ёю: і ў бытавым плане, у кандытарскім таксама. Пакуль нараканняў на гэты прадукт не паступала. І тут паўстае пытанне: можа таму, што карыстаемся гэтай лімоннай кіслатой мы вельмі рэдка. А харчавацца патрэбна кожны дзень, а дакладней некалькі разоў на дзень, Таму не вельмі хочацца ўжываць ў ежу курынае мяса, да прыкладу, з генам рыбы.
Год таму на расійскіх тэлеэкранах у навукова-папулярных праграмах шырока дыскутавалася тэма генетычна мадыфікаваных прадуктаў. Паказвалі нават доследы на мышах, якім давалі генетычна-мадыфікаваную кукурузу. Як паказвалі ў далейшым гэтыя доследы — праз тры і нават два пакаленні — мышы страчвалі галоўную функцыю: аднаўляць патомства. Потым на нейкі час размову на гэту тэму спынілі. Зараз зноў ідуць дыскусіі.
Гісторыя першага прымянення генетычна-мадыфікаваных арганізмаў у ваенных мэтах — в'етнамская вайна. Там разам з хімікатамі прымянялася і незнаемая ежа, а ўсе разам — і сення — праз дзесяцігоддзі невядомыя хваробы і нараджэнне непаўнацэнных дзетак.
У дзяржавах Еўрасаюза сур'езна займаюцца генетычна мадыфікаванымі прадуктамі альбо арганізмамі. Існуюць адпаведныя, дадам, закрытыя палігоны з цяпліцамі, дзе вырошчваецца селекцыйным спосабам, гэта значыць, паскоранымі тэмпамі, многія караняплоды і не толькі. Такія ж палігоны існуюць і ў Злучаных Штатах Амерыкі. Існуюць даўно і нават маюць статус буйных холдынгаў.
Што да нашай дзяржавы, то, як вядома, у нас есць Закон, якія забараняе займацца распрацоўкай генетычна–мадыфікаваных прадуктаў. Узаконена — усе прадукты павінны адпаведна маркіравацца. Гэта датычыцца і замежных вытворцаў.
Сапраўды, пакуль няма яснай карціны — што нясуць сабой генна-мадыфікаваныя арганізмы — нам не патрэбна такая ежа. Аднак, вучоныя, усё-ж-такі павінны займацца такой праблемай — каб ведаць. А веды — гэта зброя, якая не дасць увесці ў зман.
Яшчэ раз паўтаруся - я не прэтэндую на ісціну, я проста хачу многае высветліць і для сябе і для вас — што такое генна-мадыфікавны прадукт? Што ен нясе жывому арганізму? Тэма гэта цікавіць мяне даўно. Думаю, што і многіх...