
Сёння можа даволі часта пачуць, маўляў, рынак працы ў будучым могуць пакінуць многія звыклыя нам прафесіі: дворніка, пасудамойкі, няні ў дзіцячым садку, перакладчыка, вадзіцеля, да прыкладу, аўтобуса. Усё будзе рабіць робат: камп’ютар будзе кіраваць самалетам і параходам, робат будзе выконваць ролю няні, а розныя гуглы працаваць перакладчыкамі на розныя мовы.
Згадзіцеся, стала неяк сумна. Праўда, і цікава. Вядома, прагрэс не стаіць на месцы. Аднак усёж-такі, калі за рулем машыны альбо штурвала чалавек — не так трывожна і больш бяспечна. Хаця... Тут многія будуць і спрачацца. А паколькі я чалавек дзесцьці кансерватыўны, то мае аргументы, пагадзіцеся, апраўданыя.
Безумоўна, кожнае стагоддзе брала многае ад цывілізацыі. Аднак калі заставалася штосьці арыгінальнае, то як жа ж яно грэла душу.
Есць ў Брэсце сквер па цэнтральнай вуліцы Савецкай. Штовечар пад’язджае чалавек — ліхтаршчык у адмыловым касцюме – і запальвае ліхтары. Здымае вялізны шкляны плафон і запальвае фіціль. Шматлікімі турыстамі, цікаўнымі, дзецьмі запоўнена вуліца! Ды і самі гараджане ведаюць гэтую традыцыю і ўвечары прыходзяць часцяком: проста усміхнуцца. Крыху настальгіі і рамантыкі — гэта кожнаму патрэбна...
Сёння Мінск плануе свае магчымасці і патрэбнасці рынку працы па своасаблівым барометры. Ёсць спіс прафесій і спецыяльнасцей, якія найменш запатрабаваны наймальнікамі. Такім чынам, найбольшыя складанасці ў працааўладкаванні ў дызайнераў, мадэльераў, псіхолагаў, эколагаў, юрыстаў і…, як ні дзіўна, эканамістаў.
У 80-90-я гады гэтых спецыялістаў не хапала – быў сапраўдны дэфіцыт! Іх разбіралі, асабліва юрыстаў і эканамістаў, на старэйшых курсах інстытутаў. Але і тады сустрэць бухгалтара з прымітыўным школьным лічыльнікам можна было. Такія людзі працавалі не горш за вылічальныя машыны, за некалькі секунд выдавалі неабходную лічбу з аналітыкай па пэўнай тэме. Сёння да такіх спецыялістаў патрабаванні значна павышаны. Юрыст патрэбен з веданнем міжнароднага юрыдычнага права, англійскай мовы. Каб мог належна афармляць міжнародныя дагаворы. Бадай, такія ж патрабаванні і да эканаміста. Тым больш, работніка банкаўскай сферы. А прайшло усяго толькі два дзесяцігоддзі.
Так, мяняецца наш рынак працы і зараз наяўнасць дыплома не заўсёды гарантуе працоўнае месца і паспяховую кар’еру. Важна валодаць інфармацыйнымі тэхналогіямі, камунікатыўнымі навыкамі, замежнымі мовамі. Веды, атрыманыя ў вну, патрэбна пастаянна падмацоўваць, паглыбляць, цікавіцца навацыямі. І калі раней аптымізацыя тычылася ў большай ступені рабочых спецыяльнасцей, то сёння камп’ютарызацыя замяняе нават і тых, хто праце ў інтэлектуальнай сферы. У сваім чыстым выглядзе прафесіі юрыста, эканаміста, псіхолага становяцца ўсё менш запатрабаванымі.
А вось самым вялікім попытам ў Мінску карыстаюцца медсёстры, фармацэўты, фельдшары, урачы, інструктары па лячэбнай фізкультуры. Лідзіруюць па шкале попыту – інжынеры-электронікі і праграмісты, сістэмныя аналітыкі і выкладчыкі. Гэта тлумачыцца развіццём электронных паслуг.
Запатрабаваны і рабочыя кадры: арматуршчыкі, бятоншчыкі, мантажнікі, плотнікі і маляры. Тут можна пралічыць — бум на будаўніцтва: і прыватнае, і дзяржаўнае.
Аналітыкі, што сочаць за барометрам рынку працы, канстатуюць — не хапае вузкіх, унікальных высокакваліфікаваных спецыялістаў — своеасаблівых кулібіных. Сігнал SOS у гэтым сэнсе падае сфера паслуг. Адрамантаваць сучасны пыласос можна сёння па гарантыі альбо ў спецыялізаваных фірменных секцыях. А вось рарытэтную, арыгінальную рэч адрамантаваць немагчыма. Вось такі парадокс рынку працы ў 21 стагоддзі. І што адметна, такія тэндэнцыі сёння паўсюдна…