Падзяліцца:
21 Лютага 2017
Вядома, што зараз ідуць актыўныя кансультацыі па рэфармаванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пэўны эксперымент праводзіцца ў Мінску. Яго і называюць — мінскім. Удакладняюцца тарыфы і многія іншыя пазіцыі, якія павінны стаць празрыстымі і зразумедымі для грамадзян у сферы ЖКГ. Калі браць тарыфы, то па іх якраз больш за ўсе пытанняў у жыхароў. Хаця, мяркуючы па той інфармацыі, што была на днях з Міністэрства жыллева-камунальнай гаспадаркі, насельніцтва заплаціць за студзеньскае ацяпленне па аб'ёмах, спажытых у снежні 2016 года. Атрымліваецца так, што нягледзячы на сур'ёзны холад, які быў у студзені, калі тэмпература паветра апускалася да мінус 28 градусаў, беларусы адчуюць падаражэнне паслуг ацяплення толькі за кошт павелічэння тарыфаў. Рост аб'ёмаў спажытай цеплаэнергіі ЖКГ возьме на сябе і пагасіць за кошт зніжэння затрат на працягу года. Зайшла на выхадных суседка - атрымала квітанцыю, альбо, як кажуць у народзе, жыроўку за аплату кватэры за месяц студзень і вельмі здзівілася. Па-першае, здзіўденне выклікала сама квітанцыя - аб'ем ліста А-4. Як адзначаюць эксперты ў сферы менеджмента нерухомасці — наша квітанцыя па аплаце кватэр,па фармаце, самая вялікая. Разабрацца нельга. Першую палову яе складаюць тарыфы за асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі. Другая частка таксама за асноўныя жыллева-камунальныя паслугі. У першым і другім варыянтах есць і халоднае водазабеспячэнне, і тэхнічнае абслугоўванне. Далей ідзе плата за дадатковыя пслугі. І тут зноў жа ёсць тэхабслугоўванне. Плата за ліфт таксама пазначана двойчы. Як высветлілася, праз паўгадзіны — такая ж сітуацыя і з маёй квітанцыяй. Паспрабавалі разам разабрацца – не змаглі. Вырашылі звярнуцца за інфармацыяй у адпаведныя службы. Такая груваздкасць пазначэнняў у квітанцыях выклікае толькі пытанні ў жыхароў. Як той жа заяўны і выяўленчы прынцып па безнаяўных жыллевых субсідыях. Мэта яго — высакародная. Гэта адзін з механізмаў сацыяльнай падтрымкі той катэгорыі насельніцтва, якая фінансава не можа разлічвацца паўнацэнна за жыллева-камунальныя паслугі. І тут варта ўдакладніць, безнаяўныя жыллевыя субсідыі прадастаўляюцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых норм спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і. Гэта што тычыцца гараджан. А вось для сяльчан працэнт зніжаны — да 15-ці. Пакуль на сення ў Беларусі безнаяўнымі жыллевымі субсідыямі скарысталіся 2 тысячы 380 домагаспадарак. Гэта першыя лічбы — сістэма працуе толькі з кастрычніка 2016 года. Падлік, вядома, працягваецца. Ппатрэбна высветліць тыя сацыяльныя групы насельніцтва, якія не могуць аплачваць поўнасцю ўсе жыллёва-камунальныя паслугі. Вядома, больш за усе за такой субсідыяй звяртаюццва мінчане. І гэта зразумела, Мінск — вялікі мегаполіс, і тут больш за ўсе праблем. Мы іх ужо адчулі. жыроўкі прыходзяць, як вы пачулі, незразумелыя. На іх шрыфт і лічбы, якія прачытаць можна толькі пад павелічальным шклом. Мінскі эксперымент у сферы жыллева-камунальнай гаспадаркі патрэбна працягваць. Патрэбны зразумелыя крокі ў такім напрамку. Тым больш, што сфера ЖКГ стане прадметам дэталевага разгляду на спецыяльнай нарадзе ў Прэзідэнта.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: