
Вітаю вас, паважаныя, і запрашаю прыняць удзел у размове “Па-сутнасці”.
Адразу пытанне - як вы ставіцеся да высокіх тэхналогій? Асабіста я – выдатна рэагую на ўсе працэсы тэхналагічнага характару. Аднак ёсць у мяне прэтэнзіі да маладых людзей, якія, здаецца, існаваць не могуць без таго, каб іх вушы не былі заняты навушнікамі. Вядома, можна і не заўважаць. Калі б гэта не тычылася элементарных рэчаў - быць ветлівымі да іншых.
Нішто так не цэніцца дорага і нішто не бывае такім танным як ветлівасць. Ветлівага чалавека, асабліва маладога ўзросту сёння цяжка сустрэць. Знаёмая карціна - поўны аўтобус, маладыя людзі ў навушніках запоўнілі ўсе месцы для сядзення. І як па камандзе – на праходзе стаяць бабулі і дзядулі з цяжкімі сумкамі альбо інваліды. Аніякага спачування, нават простага позірку на гэтых людзей. Усе заняты - хто слухае рок-музыку, што нават чутна і іншым, хто вучыць англійскі праз навушнікі, а хто проста не можа адарвацца ад ноўбтука альбо гаджэта. Самыя рамантычныя ўглядваюцца ў пейзажы, што за вокнамі аўтобуса. Тут няма месца ветлівасці, спачуванню - усе гэтыя пачуцці паглынуў прагрэс. Такое адчуванне, што гэта не нашы дзеці і ўнукі, а нейкія іншапланецяне.
Такую ж карціну неаднойчы назірала я і ў перапоўненай электрычцы. Праўда, іншы раз хтосьці з пасажыраў не вытрымліваў - дарога доўгая да сталіцы - і ўключаў асабісты адміністрацыйны рэсурс. Заканчвалася ўсё дрэнна -пачыналася ў вагоне ўсеагульная лаянка з хамствам і абразамі.
У васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя давялося бываць ў камандзіроўцы ў Ленініградзе - зараз Санкт-Пецярбург. Час быў такі - дамінавала савецкая грамадска-палітычная фармацыя. Ленінград лічыўся самым ветлівым савецкім горадам - сапраўды тады я ні разу не сутыкнулася з такой сітуацыяй, калі пажылыя ў грамадскім траспарце стаяць, а моладзь сядзіць. Толькі-толькі зойдзе хто-небудзь у аўтобус і табе адразу прапануюць прысесці.
Сёння Санкт-Пецярбург - іншы горад. Тая ж атмасфера непаразумення паміж пакаленнямі.
І ў сям'і, упэўнена, ў нашых школах, ў вышэйшых навучальных установах, на дзяржаўным ўзроўні нашым дзецям прывіваюць элементы ветлівых паводзін да пажылых людзей, але чаму не спрацоўвае? Чаму? Чаму ў аэрапорце Тэль-Авіва да інвалідаў і пажылых прыходзяць на дапамогу людзі ў спецыяльным камуфляжы і дапаматаюць перанесці асабісты багаж, зарэгістраваць білет, потым адвязуць да самалета на інваліднай калясцы. Чаму ў нашым аэрапорце пасля таго як прызямліўся самалет той жа інвалід самастойна дабіраецца да багажнага адзялення і самастойна атрымлівае свой багаж, а потым дабіраецца да аўтобуса, каб даехаць ў горад. А на вуліцы непагадзь. Можна задаць тут пытанні і дзецям - а чаму яны не сустракаюць бабулю-інваліда. Гэта прыклад з асабістага назірання.
І зноў задаю і сабе, і ўсім пытанне - дзе мы страцілі тую чалавечнасць, спачуванне, тую павагу да старасці? Не раз такое пытанне задавала маладым людзям. У адказ - альбо маўклівае здзіўленне, альбо ўслед такія словы як каменні: цяжкія, брыдкія.
Парад можа быць шмат. Адна на ўсіх - будуйце адносіны ў сям'і так, каб ваш сын альбо дачка бачылі асабісты прыклад - ветлівыя адносіны да бабулі і дзядулі, да пажылога суседа, да інваліда, які пераходзіць вуліцу.
Простыя, зямныя парады - быць чалавекам заўседы!
Многія кажуць, што ў наш прагматычны век - гэта немагчыма. Нязгодная - нашы дзяды і прадзеды ў розных гістарычных перыпетыях - войны і галодныя пасляваенныя гады - аднак знаходзілі месца спачуванню і павазе: бралі бяздомных ў свой дом, абагравалі дзяцей-сірот, з павагай адносіліся да пажылых бацькоў.
Давайце не мяняць наш генетычны код!
Аўтарская праграма "Радыёблог" гучыць з панядзелка па пятніцу ў 10.11 і 16.05.