
Вітаю вас, паважаныя слухачы. Мая размова – па сутнасці, будзе пра рэчы здавалася б простыя, а разам з тым складаныя.
Паразважаем пра тое, пра што не задумваемся асабліва, аднак кожны гэтага жадае.
Дарэчы, сення якраз ў мяне дзень нараджэння, а ў гэты дзень звычайна, цягне на філасофскі роздум. Падумаць пра жыцце, пра сваіх сяброў, пра тое, што зроблена і што такое жаночае ды і наогул – чалавечае шчасце.
Есць мудрае выказванне, праўда, не ведаю, каму яно належыць. Аднак сення як ніколі варта яго ўспомніць: «Шчасце – вельмі крохкае прадвесце, ілюзія, вакол якой мы і стараемся выбудоўваць свае жыцце…»
А шчасце, яно сапраўды – катэгорыя зусім няясная, мае шмат асаблівасцяў. Кажуць, што здароўе – гэта шчасце. Не спрачаюся! Галасую за гэта двума рукамі!
Шчасце – калі праца прыносіць задавальненне. Калі ёсць сябры, якія ў любую хвіліну – радасці альбо смутку – прыйдуць на дапамогу.
Шчасце – калі ў доме смяюцца спачатку твае дзеці, потым дзеці тваіх дзяцей.
Шчасце, што ты можаш здзіўляцца і здзіўляць іншых. Сустрэў аднакурсніка, якога не бачыў гадоў так 20 – таксама шчасце, бо адразу ўспаміны юнацтва.
Новая кніга ў тваіх руках – адчуванне шчасця, бо зноў дачыненне да новага лесу альбо новай гісторыі. Мы, згадзіцеся, нават і не задумвамся – шчаслівыя мы альбо не. Так вось жывем і жывем…
Успамінаю сваю маці, якая прайшла засценкі лагера смерці Равенсбрук. Шмат расказвала нам, дочкам, пра тыя дні, тыя жудасныя гады. Яна заўсёды радавалася першым промням сонца, першай вясновай навальніцы, першым лясным ягадам, маім адзнакам ў школе…
Я не вельмі разумела гэта, бо рэчы простыя, зямныя, а пажылы чалавек, які бачыў столькі ў жыцці – радуецца. Толькі з цягам часу, праз многія жыццёвыя выпрабаванні, я зразумела матуліну мудрасць. Шчасце – калі на зямлі, у тваей хаце, у тваім сэрцы – мір і пакой. Калі жах за жыцці тваіх блізкіх і сваё жыццё не засланяе астатнія пачуцці…
Аднак, на жаль, на двары век 21-ы, а ў зводках навін зноў гінуць людзі, як і тады ў гады Айчыннай. Маю сваякоў на пакутнай Данецкай зямлі. Амаль два гады перапісвалася з імі праз Інтэрнэт. Даводзілася нават перасылаць прадукты праз ганцоў. Хацелася б, каб хутчэй скончыўся ўкраінскі крызіс. Неяк не верыцца, што славянін можа ваяваць са славянінам. Адны каштоўнасці, адна гісторыя – складаная і з выпрабаваннямі і войнамі з замежнымі захопнікамі.
У нядзелю Беларусь прайшла чарговы этап свайго дэмакратычнага развіцця – адбыліся парламенцкія выбары. Працавала як журналіст на ўсіх выбарчых кампаніях ў Беларусі: і прэзідэнцкіх, і парламенцкіх. І сёлета адчула, што можна, аказваецца, без замежнага прэсінгу, спакойна, без надрыву, скандалаў, без нечых падказак звонку — як заўсёды, прыйсці на выбарчы участак і проста аддаць голас за кандыдата, якому давяраеш. Хацелася б, каб і новыя дэпутаты адчувалі адказнасць за наш давер.
Менавіта праз асэнсаванне гэтых падзей я яшчэ больш стала цаніць мірную Беларусь, наш утульны беларускі дом, дзе ёсць месца і сваякам і сябрам і, вядома, шчырым сямейным адносінам.
І калі мяне зараз слухаюць альбо чытаюць жанчыны – пажаданні абавязкова жаночага шчасця. Яно павінна быць не ілюзіяй, а сэнсам жыцця, сутнасцю нашага жыцця.
Цаніце кожную хвіліну з любым чалавекам, цаніце тыя імгненні радасці, што прыносяць вам сустрэчы з цікавымі людзьмі. Цаніце свой беларускі дом, спакойны і мірны. Такія мае разважанні ў свой дзень нараджэння...
Аўтарская праграма "Радыёблог" гучыць з панядзелка па пятніцу ў 10.11 і 16.05.