Падзяліцца:
«Па сутнасці. У славу агульнай Перамогі». Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)
18 кастрычніка 2019
«Па сутнасці. У славу агульнай Перамогі». Радыёблог Алены Швайко (аўдыё) Хачу пачаць нашу з вамі, паважаныя слухачы, размову з навіны пазітыўнай. У адным з маіх «Радыёблогаў» прагучала крытыка наконт догляду партызанскіх могілак на вясковым пагосце. Гэта Вілейскі раен, вёска Загараны Хаценчыцкага сельскага савета. Адзначу, што крытыку на месцы ўспрынялі і нам на радыё даслалі і інфармацыйны і наглядны матэрыял за подпісам намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама. Фотаздымкі сведчаць: адрамантавалі і пафабавалі помнікі, расчысцілі тэрыторыю. Хочацца шчыра аддзячыць землякоў, што так адгукнуліся на крытыку. Імпануе і тое, што належна адрэагавала мясцовая ўлада. Гэта работнікі Хаценчыцкага сельскага савета і Вілейскага райвыканкама. Прыводжу цытату з пісьма: «Каля могілак вескі Загараны Хаценчыцкага сельсавета знаходзіцца воінскае пахаванне пад нумарам 6352, якое пастаўлена на дзяржаўны ўлік. За памятным месцам замацаваны Хаценчыцкі сельскі выканаўчы камітэт. На момант наведвання пахавання прадстаўнікамі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта было ўстаноўлена, што аб'ект знаходзіцца ў здавальняючым стане. Прылеглая тэрыторыя была ўбрана, помнік і агароджа пафарбаваныя. Таксама ўстаноўлена, што на мясцовым вясковым пагосце ёсць яшчэ дзве магілы партызан, загінуўшых і пахаваных у гады Вялікай Айчыннай вайны – Ляшок Іван Андрэевіч (1944 г.), Міхалёнак Сямён Антонавіч (1942 г.). За магілай Івана Андрэевіча даглядаюць сваякі. Магіла Сямёна Антонавіча работнікамі сельсавета прыведзена ў належны выгляд, прыбрана прылеглая тэрыторыя, абноўлены надпіс на помніку. Вілейскім краязнаўчым музеем адпраўлены запыт у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь для ўстанаўлення звестак пра іншыя пахаванні на тэрыторыі раёна для пастаноўкі могілак на дзяржаўны ўлік». Што ж, справа зроблена. Застаецца работнікам мясцовага сельсавета сачыць за тым, каб гэтыя могілкі былі дагледжаны. Наогул, Вілейскі раён, прылеглыя тэрыторыі Маладзечанскага і Лагойскага раенаў былі ў гады вайны зонай партызанскай. І такіх могілак, пра якія ішла гаворка, канешне шмат. Безумоўна, праводзіцца вялізная работа па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў. А зараз звяртаюся да іншага адрасу, хаця тэма тая ж — наша даніна павагі і клопат пра салдацкія ды партызанскія пахаванні. На мемарыяльным комплексе «Рыленкі» ў Дубровенскім раёне (Віцебская вобласць) завяршаецца першая стадыя рэканструкцыі. На комплексе ўжо ўстаноўлена больш за 320 новых мемарыяльных пліт з прозвішчамі загінуўшых, уладкаваны пешаходныя дарожкі, заменена агароджа, выкладзена плітка, прыведзена ў парадак тэрыторыя. Тут ўвекавечаны імёны каля 10 тысяч байцоў. «Рыленкі» — самы буйны мемарыяльны комплекс у Віцебскай вобласці. Былі пэўныя цяжкасці пры рэканструкцыі, але яе першы этап завяршаецца. Адкрыць памятнае месца плануецца ў сярэдзіне 2020 года. Гэта будзе бліжэй да юбілею Вялікай Перамогі. Да красавіка наступнага года ў рэгіёне збіраюцца ўсталяваць каля 350 інфармацыйных банэраў аб воінскіх пахаваннях, мемарыялах, якія будуць размешчаны ўздоўж аўтамагістраляў. Таксама плануюць стварыць адзіны звод помнікаў і пахаванняў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, у тым ліку тых, якія засталіся па-за прававым полем Указа «Аб увекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра ахвяр войнаў». Зараз па ўсей краіне праходзіць патрыятычная акцыя «У гонар агульнай Перамогі». Яна падзелена на два этапы: частка акцыі пройдзе ўвосень, другая – вясной (сакавік-красавік) і да свята Вялікай Перамогі павінна ахапіць усю краіну. Мэта акцыі – добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, актыўная пошукавая работа, адкрыццё невядомых імёнаў загінуўшых салдат. З памятных мясцін будзе ўзята зямля і гэтыя капсулы потым будуць закладзены ў крыпту Храма-помніка ў гонар усіх святых у Мінску. Урачыстасць пройдзе таксама да свята Вялікай Перамогі…
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: