Падзяліцца:
«Па сутнасці. Здаровае харчаванне». Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)
16 Ліпеня 2019
«Па сутнасці. Здаровае харчаванне». Радыёблог Алены Швайко (аўдыё) Гасцявалі днямі расіяне з Растова-на-Доне. У першы ж дзень завіталі ў беларускія крамы, дзе прадаецца харчаванне і, вядома, тавары легкай прамысловасці. Пачула ацэнку таго, што мы звыкла называем – беларускі брэнд. Беларускі трыкатаж пайшоў на ура. Прадукты таксама. Асабліва наша малочка, сыры і хлеб. Хлеб, наогул, павезлі ў Расію, як смачны сувенір! Пры гэтым расійскія госці сцвярджалі, што цэны на наш тавар і прадукт разняцца, калі перавесці на расійскія рублі. У Беларусі атрымліваецца даражэй. Зрэшты, пра гэта кажуць многія расіяне. Пра беларускую харчовую прадукцыю наогул у Расіі ходзяць легенды. Яна якасная, бяспечная, запатрабаваная і, галоўнае, яе можна спакойна даваць маленькім дзеткам. Другі прыклад: да сяброўкі прыехалі госці з Версаля. Французы, як вядома, гурманы і вельмі капрызныя ў ежы. Такі ўжо ў іх менталітэт. Беларускае віно, на дзіва, прынялі адразу. Нашы дранікі – бясспрэчна. Зацікавіла іх малочная прадукцыя, нашы курыныя грудкі і, як ні парадаксальна — беларускі квас. Меркавалі, што гэта піва. Давялося нават пераконваць — аінякага алкаголю, толькі карысць. Наогул, звычкі і густы розныя ў розных народаў. Звыклыя макароны ў любым выглядзе італьянцы могуць есці і днём, і ўначы. Паспрабуйце такую ежу некалькі тыдняў і красоты Італіі не зацьмяць жаданы кавалачак сала і наш беларускі квас. Скажаце, шмат тут жартаўлівага. Так і ёсць. Аднак зараз хацелася б пагаварыць пра іншае, без жартаў. Вядома, беларускія прадукты прызнаны бяспечнымі і ў Расіі, і ў іншых дзяржавах СНД. Ведаюць іх і ў Заходняй Еўропе, у Кітаі. Той жа француз вельмі пазітыўна аднесся да нашых пельменяў. Ёсць, кажа, такая беларуская прадукцыя і ў Францыі! Не спрачалася, магчыма, ёсць, цудоўна нават, калі так. Тэсціраваць нацыянальныя прадукты на якасць і прыдатнасць, да прыкладу, для тых, хто мае нейкія адхіленні ў здароўі, вырашылі ў навукова-даследчай лабараторыі «Функцыянальнае харчаванне» навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Якую мэту ставяць беларускія вучоныя? Паспрабуем разрабрацца. Медыкі канстатуюць: сёння расце колькасць захворванняў, асноўная прычына якіх – менавіта няправільнае харчаванне. А функцыянальныя прадукты – сусветны трэнд, звязаны з неабходнасцю папаўнення патрэбных вітамінаў і мінералаў у рацыёне. Ёсць упэўненасць, што напрацоўкі згаданай лабараторыі дадуць унікальную перспектыву на пастаўку навукова-праверанай харчовай прадукцыі на іншыя рынкі. Будзе і спецыяльная маркіроўка, якая дасць падрабязную інфармацыю пакупніку, што купляць пры пэўнай хваробе. Адна цікавая асаблівасць. Лабараторыя зможа пратэсціраваць і нас з вамі з дапамогай унікальнай апаратуры на наяўнасць таго альбо іншага адхілення і тут жа выдасць набор прадуктаў, якія паказаны пры гэтых праблемах! Апаратура ў лабараторыі нашых нацыянальных распрацоўшчыкаў. Хаця ёсць і ізраільскія ўзоры. Лабараторыя запрацуе ў верасні і першымі, так бы мовіць, яе пацыентамі змогуць стаць дзеткі з рэдкімі захворваннямі. Бываюць выпадкі, калі маленькі пакутуе ад аллергіі пры прыёме любой ежы. Таму іх пратэсціруюць адразу і бясплатна. А вось прыём дарослых будзе платным. Пакуль невядома, колькі гэта будзе каштаваць, паколькі лабараторыя толькі-толькі пачынае сваю работу. Шчыра скажу, справа вельмі цікавая. Мы абавязкова будзем сачыць за тым, як складзецца навуковы лёс гэтай лабараторыі. І канешне ж, раскажам пра гэта вам.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: