Падзяліцца:
«Па-сутнасці. Зняць бар'еры для жанчын у прафесіі!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)
11 Снежня 2018
«Па-сутнасці. Зняць бар'еры для жанчын у прафесіі!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё) Завяршылася рэспубліканская акцыя “Выдатны работнік – шчаслівы работнік”, яна была своасаблівым водгукам на Сусветную акцыю ААН “16 дзён супраць насілля”, якая традыцыйна праходзіць ў канцы лістапада і па 10 снежня. Такі ж тэрмін быў і ў акцыі рэспубліканскай. Падчас яе прафсаюзныя работнікі былі частымі гасцямі ў працоўных калектывах і высвятлялі самыя балючыя праблемы сямейнага побыту. Даследаванне гэтага года паказала, што кожная другая апытаная жанчына ў Беларусі ў той ці іншы перыяд жыцця падвяргалася насіллю. Часцей за ўсё – псіхалагічнаму. Само апытанне праводзілі выключна жанчыны, каб зняць псіхалагічны бар'ер, паколькі пытанні, якія задаваліся рэспандэнтам, былі няпростыя. Усяго сабраны адказы крыху больш за 1,5 тысячы жыхарак краіны, як гарадскіх, так і сельскіх, ва ўзросце ад 15 да 59 гадоў, з розным узроўнем адукацыі. Была выкарыстана методыка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, але адаптаваная пад беларускія рэаліі. Усяго выдзелена чатыры тыпу насілля: фізічны, эканамічны, псіхалагічны і сексуальны. Эканамічнае выяўлялася, як правіла, у забароне на працу, пазбаўленні фінансавых сродкаў на асабістыя патрэбы або вядзенне хатняй гаспадаркі. Асабліва распаўсюджаны псіхалагічны ціск. Так пракаменціравалі гэтыя даследаванні ў Інстытуце сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Мне давялося пагутарыць з прадстаўнікамі прафсаюзаў работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці. Згадзіцеся, гэтыя галіны ў асноўным мужчынскага профілю. Жаночы кантынгент невялікі — гэта выключна эканамічны блок ды яшчэ сферы, што абслугоўваюць: грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі. У такіх складаных галінах прамысловасці работнікі павінны працаваць з добрым настроем, каб дамашні тыл надзейна закрываў усе праблемы. На думку намесніка старшыні прафкама “Беларуськалія” Таццяны Дарафей, гутарыць з мужчынамі-шахцерамі няпроста, паколькі сямейныя праблемы –тэмы маральныя і далікатныя. Так, жанчыны, у шахту не спускаюцца, дыскрымінацыі ў сэнсе працы няма — яны маюць работу. Праблемы сямейныя ёсць. Яны розныя. Разам з псіхолагамі многае за час акцыі давялося мінімізаваць і нават кардынальна змяніць. І яшчэ пра адну праблему: прафсаюзы Беларусі вырашылі ўнесці ў калектыўны дагавор наймальніка і працаўніка палажэнне, якое б забараняла пры аптымізацыі на прадпрыемстве скарачаць работніка перадпенсійнага ўзросту. Такая мера павіна абараніць чалавека ад непрадказальных наступстваў пры аптымізацыі. Нагадаю, назва акцыі “Выдатны работнік — шчаслівы работнік”. У ёй адчуваецца такі маральны пасыл: надзейны тыл, гармонія ў сям’і, вырашэнне дамашніх праблем не праз крыкі і гвалты, а дружалюбна, з разуменнем, тады работа будзе лёгкай і ў радасць. А сям’я – сям’я не падвядзе!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: