Падзяліцца:
Пад знакам HI-TECH — «Дзелавы радыёпартал», 16.05.2018 (аўдыё)
16 мая 2018
Пад знакам HI-TECH — «Дзелавы радыёпартал», 16.05.2018 (аўдыё) Гэты тыдзень праходзіць у Беларусі пад знакам высокіх тэхналогій — да пятніцы ў сталіцы ладзіцца міжнародны форум па ІКТ «Tibo». Тут можна пазнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі вучоных і праграмістаў, даведацца, як ідзе рэалізацыя праграмы «Электронны ўрад» і на ўласныя вочы пабачыць, як будуць выглядаць у недалёкай будучыні медыцына і адукацыя. Мы ў нашай праграме пагаворым, як сучасныя тэхналогіі спрашчаюць работу бізнеса. З 1 лютага запрацаваў у Беларусі сервіс dolgovnet.by. Ён дазваляе вырашаць самыя актуальныя на сёння фінансавыя праблемы прадпрыемстваў — дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасці. На спецыяльнай біржы даўгі можна прадаць, альбо — і гэта самы папулярны механізм — стварыць ланцужок пазык і ўзаемна спісаць частку доўга. І сёння госць нашай праграмы – дырэктар кампаніі «Смартфінсофт» Ігар Мацкевіч.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: