- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Падарожжа да бацькоўскіх хат народных творцаў – «Літаратурны калейдаскоп», 25.06.2019
- Падарожжа да бацькоўскіх хат народных творцаў – «Літаратурны калейдаскоп», 25.06.2019

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Петруся Броўкі арганізавалі літаратурнае падарожжа на Ушаччыну пад назвай «1,1,1» Броўка – Быкаў – Барадулін. Гэта штогадовы праект-падарожжа, прымеркаваны да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечаны тром беларускім творцам ушацкага паходжання, якія маюць заслужанае званне народны – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну. У Год малой радзімы і да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава мы зноў звярнуліся да вытокаў: наведалі бацькоўскія хаты – Рыгора Барадуліна ва Ушачах, Васіля Быкава ў Бычках, Петруся Броўкі ў Пуцілкавічах.
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» 25 чэрвеня ў 11-55.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: