Падзяліцца:
Падтрымліваем у норме шчытападобную залозу – «Здароўе», 26.01.2019 (аўдыё)
28 студзеня 2019
Падтрымліваем у норме шчытападобную залозу – «Здароўе», 26.01.2019 (аўдыё) Валляк, ці як яшчэ кажуць, зоб шчытападобнай залозы – гэта яе павелічэнне аб'ёму, і гэта не самастойная паталогія, а хутчэй група хвароб, якія праяўляюцца павелічэннем шчытавідкі. Часам орган разрастаецца настолькі, што дэфармуе шыю і сдушвае навакольныя органы. Асноўнымі прычынамі з'яўлення валляка лічуць недаход ёду ў ежы і вадзе, спадчынную схільнасць і дрэнную экалогію. Загадчыца кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення тырэоіднай паталогіі Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансэра Таццяна Ляонава ведае ўсё пра захворванні шчытападобнай залозы і дзеліцца карыснымі парадамі з радыёслухачамі і вядучай праграмы Таццянай Гулейка. Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: