Падзяліцца:
«Падзея, якую даўно чакалі…» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.02.2019 (аўдыё)
14 Лютага 2019
«Падзея, якую даўно чакалі…» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.02.2019 (аўдыё) Год таму, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ладзілася прэзентацыя першага тома персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала». А сёлета на ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы наведвальнікам гэтага буйнейшага кніжнага форуму быў прадстаўлены поўны камплект новага грунтоўнага выдання, якое выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». «Падзея, якую даўно чакалі…» Да выхаду персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала» ў трох тамах – так сёння вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі: літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Ларыса Языковіч, загадчык рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралогіі выдавецтва Вольга Давідовіч, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-фондавай работы купалаўскага музея Марына Плаўская. У праграме гучаць вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў выкананні народных артыстаў Беларусі Марыі Захарэвіч і Віктара Манаева. Запіс з фондаў Беларускага радыё 2012 года. Эфір ад 14 лютага.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: