
Вырашылі выехаць за мяжу на сезонную падпрацоўку? Пачніце з дасканалага вывучэння ўсіх пунктаў прапанаванага вам кантракту! Так раяць кіраўнік праграмы «Ла Страда» Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Гендарныя перспектывы» Алена Несцярук і кіраўнік інфалініі «113» па бяспечным выездзе і прыбыванні за мяжой Ірына Варварына.
Якія краіны запатрабуюць характарыстыку з месца апошняй працы, даведку аб наяўнасці судзімасці і веды замежнай мовы? Якія візы адкрыюць вам дарогу пры ўездзе ў чужыя дзяржавы з рознымі мэтамі?
Госці вядучай праграмы «Для тых, хто дома» Таццяны Гулейка ведаюць, ці варта верыць прыгожым ілюстрацыям да павабных прапаноў, а таксама – ці патрэбны ўмоўныя сігналы на выпадак экстранай сувязі з роднымі!