У сталічнай кнігарні «Светач» адбылася першая імпрэза літаратурнага праекта выдавецтва «Мастацкая літаратура», прадпрыемства «Белкніга» і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Яна прысвечана кнігам да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак прэзентаваў выданне «Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны».
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 15 мая ў 1-30 і 11-45.