- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 101 выпуск, 18.08.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 101 выпуск, 18.08.2018 (аўдыё)

Творчы падыход да кожный справы, цэласнае разуменне сучаснага свету, актуальнае веданне вялікай колькасці дысцыплін, вопыт рэалізацыі персанальных праектаў – усяму гэтаму вучыць Школа архітэктурнага мыслення. Тут прапануецца мультыдысцыплінарны падыход да навучання падлеткаў, які развівае гарманічную асобу.
Пра асаблівасці такога педагагічнага метаду, яго актуальнасці раскажа ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI» кіраўнік установы адукацыі Аляксандр Новікаў. А яе навучэнцы падзеляцца сваімі дасягненнямі, раскажуць, што менавіта іх прываблівае займацца па наватарскіх методыках, чаму вучаць і чаму ўжо навучылі ў незвычайнай школе.
Эфір – 18 жніўня ў 11-20.
Меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: