Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 108 выпуск, 6.10.2018 (аўдыё)
5 кастрычніка 2018
«Пакаленне XXI» – 108 выпуск, 6.10.2018 (аўдыё) Калі чуем слова «алімпіяда», адразу ўяўляем спаборніцтва, перамогу, медалі, але ж забываемся – шлях да перамогі доўгі, трэба добра працаваць, актыўна трэніравацца, псіхалагічна настройвацца. І гэта тычыцца не толькі спорту, але і кожнай сферы дзейнасці чалавека. Сёння мы завітаем у Ліцэй БДУ. Навучэнцы ліцэя сёлета паспяхова выступілі на міжнародных алімпіядах па фізіцы, хіміі, біялогіі і матэматыцы. Як жа стаць лепшым сярод мноства прадстаўнікоў розных краін і кантынентаў? Як правільна падрыхтавацца да міжнароднай алімпіяды? І навошта ўвогуле ўдзельнічаць у такім інтэлектуальным праекце? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Зразумела, гэта і будуць пераможцы міжнародных алімпіяд, а таксама іх настаўнікі. Эфір – 6 кастрычніка, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: