
Юрыспрудэнцыя – адна з найпапулярных прафесійных сфер, а прафесія юрыста дае магчымасць ад радавога сведчага дарасці да пракурора, стаць адвакатам, суддзёй, юрысконсультам.
Больш за 15 гадоў у Мінску існуе навучальная ўстанова, якая стала важным звяном у сістэме бесперапыннай юрыдычнай адукацыі. Гэта – юрыдычны каледж БДУ. Як у ім арганізаваны навучальны працэс, чым напоўнена жыццё навучэнцаў, якія ў іх мары і перспыктывы? З такімі пытаннямі звярнулася вядучая праграмы «Пакаленне XXI» Настасся Ермалюк да намесніка дырэктара каледжа Ніны Урублеўскай і саміх навучэнцаў.
Эфір – у суботу, 13 кастрычніка, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.