- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 110 выпуск, 20.10.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 110 выпуск, 20.10.2018 (аўдыё)

Бадай, кожны школьнік спрабаваў пісаць вершы або невялічкія расказы; заняткі па мове і літаратуры, жаданне выказаць думкі, паразважаць, пагаварыць з самім сабой праз напісаны тэкст – усё гэта фарміруе асобу. Вядома, знакамітымі і таленавітымі пісьменнікамі становяцца адзінкі. Але ж уменне прыгожа і лаканічна выказаць думку, якое фарміруецца менавіта праз літаратурны вопыт, вельмі дапамагае ў жыцці.
Сучасныя старшакласнікі не абавязкова «пішуць у стол». Ладзіцца шмат конкурсаў рознага ўзроўню, творчых спаборніцтваў, вечарын, дзе маладыя людзі могуць праявіць смеласць і прадставіць свае творы публічна. Адзін з такіх праектаў – літаратурная гасцёўня «Думаць вершы», якая штогод ладзіцца ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Сёлетняя тэма прысвечана Году малой радзімы.
Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – каардынатар гарадскіх конкурсаў па беларускай філалогіі Таццяна Данілава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сталічнай школы №111 Мікалай Курыловіч і самі юныя пісьменнікі і паэты.
Эфір – у суботу, 20 кастрычніка, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: