Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 113 выпуск, 10.11.2018 (аўдыё)
9 лістапада 2018
«Пакаленне XXI» – 113 выпуск, 10.11.2018 (аўдыё) Конкурс «Крэатыўны вядучы», які сёмы год запар арганізуе інавацыйны цэнтр пры Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, дазваляе старшакласнікам праверыць свае камунікатыўныя і арганізатарскія здольнасці, незвычайныя вобразы і смеласць. У чарговым выпуску «Пакалення XXI» аўтар праграмы Настасся Ермалюк запрашае вас да знаёмства з гэтым творчым праектам. Госці праграмы – загадчыца сектарам «Лідар будучага» крэатыўна- інавацыйнага цэнтра Вікторыя Трупіна і пераможцы конкурсу. Эфір праграмы – у суботу, 10 лістапада, у 11-20. Аднак ужо зараз вы маеце магчымасць паслухаць яе на нашым сайце радыё.бел / radio1.by і ў сеціве. Свае меркаванні можна пакінуць на старонках Беларускага радыё ў сацыяльных сетках, дзе вы пазнаёміліся з публікацыяй.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: