- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 116 выпуск, 1.12.2018 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 116 выпуск, 1.12.2018 (аўдыё)

Кожны дзень прыносіць школьніку новыя веды, уменне, карысную инфармацыю; яны спатрэбяцца маладому пакаленню для прафесійнага росту і самаўдасканалення, для таго, каб быць годным членам грамадства, знаходзіць кампраміс і ладзіць камунікацыю.
Сярод вялікага аб’ёму такой інфармацыі ёсць вельмі важная, якая тычыцца сферы здаровага ладу жыцця, прафілактыкі шкодных звычак, асэнсавання пэўных праблем са здароўем, фактараў, якія іх правакуюць. Менавіта такім жыццёва важным ведам і прысвечана гарадская акцыя па прафілактыцы ВІЧ/СНІД «Ведаць, каб жыць», якая днямі ладзілася ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.
Госці чарговага выпуску праграмы – кіраўнік цэнтра «Бяспечнае дзяцінства» Мінскага дзяржаўнга палаца дзяцей і моладзі Уладзіслаў Богдан і старшакласнікі.
Эфір – у суботу, 1 снежня, у 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: