
Для таго, каб стаць сапраўдным мастаком, трэба з дзяцінства трымаць аловак у руцэ, а каб разбірацца ў выяўленчым мастацтве, абавязкова трэба ведаць плыні і накірункі жывапісу, яго гісторыю і вядомых асоб. У творчасці, як і ў любой іншай сферы, вяршынь дасягае той, хто ўпарта рухаецца да мэты.
Сталічная дзіцячая мастацкая школа №1 адчыніла дзверы для юных творцаў яшчэ ў 1958 годзе. Многія з іх пазней не толькі працягнулі адукацыю ў спецыялізаваных мастацкіх вышэйшых навучальных установах, але і вярнуліся ў родныя сцены выкладчыкамі.
Чарговы выпуск праграмы «Пакаленне XXI» знаёміць з гэтай творчай адукацыйнай установай і яе навучэнцамі.
Эфір – у суботу, 5 студзеня, у 11-20.
Дзякуем за ілюстрацыі рэсурсу МЛЫН.BY
http://www.mlyn.by/2018/11/risuyut-vse-starejshaya-hudozhestvennaya-shkola-strany-otmechaet-yubilej/