
Сённяшнія школьнікі ведаюць, што быць ашчадным, эканоміць прыродныя рэсурсы і фінансавыя сродкі бацькоў – не толькі неабходна, але і сучасна, нават модна. А як на самой справе, у паўсядзённым жыцці? Аб ідэях для тэматычных плакатаў, відэаролікаў і арт-аб'ектаў, а таксама пра экалагічныя распрацоўкі старшакласнікаў гаворым у чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI».
Эфір – у суботу, 19 студзеня, у 11-20.