Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 128 выпуск, 23.02.2019 (аўдыё)
22 Лютага 2019
«Пакаленне XXI» – 128 выпуск, 23.02.2019 (аўдыё) Экалагічнае выхаванне дае свядомасць і паводзіны, гарманічныя з прыродай; гэта веды і ўчынкі, патрэбныя не толькі навакольнаму асяроддзю, але і ў першую чаргу самому чалавеку. У чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» прапануем завітаць у месца, дзе жывая прырода знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі. Там можна атрымаць веды пра біяразнастайнасць, навучыцца правільна клапаціцца пра жывёл, як хатніх, так і дзікіх, і проста атрымліваць задавальненне ад зносінаў з братамі нашымі меншымі. Пра экалагічнае выхаванне размаўляем з кіраўніком клуба «Гадаванец» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Віялетай Дрозд і школьнікамі. Эфір – у суботу, 23 лютага, у 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: