Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 130 выпуск, 9.03.2019 (аўдыё)
7 сакавіка 2019
«Пакаленне XXI» – 130 выпуск, 9.03.2019 (аўдыё) Днямі ў Гомелі ладзіўся 8-ы межрэгіянальны экалагічны інтэрнет-турнір «Эколаг анлайн». Удзельнічалі ў праекце школьнікі з Гомельскай вобласці нашай краіны і Чарнігаўскай вобласці Украіны. Інтэлектуальныя спаборніцтвы дапамагаюць абмяняцца ведамі, і вядома ж, вызначаць лепшых знаўцаў экалогіі. А таксама турніры спрыяюць сяброўству, супрацоўніцтву падлеткаў дзьвух дзяржаў. У чарговым выпуску праграмы сваімі ўраджаннямі падзяліліся арганізатар межрэгіянальнага экалагічнага інтэрнет-турніра «Эколаг анлайн», загадчык інфармацыйна-метадычнага аддзела Гомельскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Раман Хлебін і куратар адной з каманд-пераможцаў, настаўніца біялогіі Гомельскай Ірынінскай гімназіі Святлана Карповіч са старшакласнікамі. Эфір – у суботу, 9 сакавіка, у 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: