Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 131 выпуск, 16.03.2019 (аўдыё)
15 сакавіка 2019
«Пакаленне XXI» – 131 выпуск, 16.03.2019 (аўдыё) ХХVIII Рэспубліканскі фестываль-конкурс «Млын моды 2019» – добрая стартавая пляцоўка для пачаткоўцаў, а яго ўдзельнікі – навучэнцы профільных устаноў адукацыі, якія займаюцца выключна сваёй калекцыяй. Кожны прадстаўляе капсульную калекцыю з 7-10 адзінак. Для яе паказу не трэба шукаць мадэлей, аплачваць паслугі стылістаў, цырульнікаў, візажыстаў. Усё неабходнае прапануе арганізацыйны камітэт фестывалю. Таму маладыя дызайнеры, мадэльеры засяроджаны на творчым палёце фантазіі, смелых рашэннях і, канечне, кожны спадзяецца на прызнанне і поспех. Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – арганізатар фестывалю-конкурсу «Млын моды 2019» Ігар Іваноў і дызайнеры-пачаткоўцы. Эфір – у суботу, 16 сакавіка, у 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: