
Увогуле пачуццё гонару за сваю зямлю прыходзіць да падлеткаў са школьных заняткаў, размоў з настаўнікамі, бацькамі, нават равеснікамі. Шмат даюць старшакласнікам і сустрэчы са знакамітымі беларусамі. Адна з такіх днямі ладзілася ў сталічнай гімназіі №2. Урок мужнасці і гонару «Расцём патрыётамі» прысвечаны 30-годдзю вываду Савецкіх войскаў з Афганістана. Школьнікі не толькі дзяліліся з равеснікамі гістарычнымі звесткамі, чыталі вершы, але і маглі распытаць пра падзеі мінулага ганаровых гасцей-удзельнікаў баявых дзеянняў.
Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – старшакласнікі сталічнай гімназіі №2.
Эфір – у суботу, 23 сакавіка, у 11-20.