
Усе навыкі дзіцяці пачынаюцца з сям'і, а потым — школы, і выдатна, калі ў навучальнай установе пэўнае месца надаецца экалагічнай адукацыі. Маштабны праект – абласны фестываль «Дзень Зямлі-2019» – ладзіўся днямі на Гомельшчыне. Мэта сёлетняга форуму: сфарміраваць у падлеткаў асновы экалагічнай культуры праз ажыццяўленне праектаў па добраўпарадкаванні і азеляненні прышкольных тэрыторый. Старшакласнікі стваралі ландшафтны дызайн, удзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў і ў выставе прыкладной творчасці «Другое жыццё».
Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Жанна Ждановіч, дырэктар Гомельскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Алена Ранько і старшакласнікі-ўдзельнікі фестывалю.
Эфір – 20 красавіка ў 11-20.