Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 141 выпуск, 1.06.2019 (аўдыё)
31 мая 2019
«Пакаленне XXI» – 141 выпуск, 1.06.2019 (аўдыё) 1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Сёння для многіх школьнікаў пачаліся летнія – самыя доўгія і чаканыя – канікулы. І сёння старшакласнікі краіны амаль што развіталіся са школай. Апошні званок – пэўная рыса: развітанне з дзяцінствам, настаўнікамі, тымі людзьмі, якія вялі нас за руку доўгія 11 гадоў. Гэта і сумна, адрывацца ад роднага гнязда, сваёй другой школьнай сям'і, і адначасова радасна. Менавіта зараз для старшакласнікаў пачынаецца новы этап – большай свабоды і адказнасці, першых самастойных узмахаў крылаў. У чарговым выпуску праекта мы віншуем усіх, для каго на гэтым тыдні прагучаў апошні школьны званок, і запрашаем да размовы 9-ці і 11-цікласнікаў сталічнай гімназіі №2. Эфір – 1 чэрвеня ў 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: