Падзяліцца:
«Пакаленне XXI» – 154 выпуск, 24.08.2019 (аўдыё)
23 жніўня 2019
«Пакаленне XXI» – 154 выпуск, 24.08.2019 (аўдыё) Голас – важны складнік паспяховай камунікацыі для кожнага з нас, а прыемны, з дакладнымі інтанацыямі – такі голас патрэбны не толькі вакалістам-прафесіяналам або артыстам тэатра. Таму што прыгажосць голасу значна ўплывае на тое, як успрымаюць нас незнаёмыя людзі. У чарговым выпуску праекта прапануем завітаць у Клуб эстраднай песні «Канфеці» пры Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Тут вучацца валодаць голасам, раскрываць яго магчымасці, трымацца на сцэне, ўзаемадзейнічаць з публікай. Таксама у праграме навучання – эстрадны танец і сцэнічнае майстэрства. Госці чарговай праграмы «Пакаленне XXI» – кіраўнік калектыва Крысціна Мельнік, выкладчык па сцэнічным майстэрстве Анастасія Сянькова і вакалісткі. Эфір – 24 жніўня ў 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: