
31 жніўня – апошні дзень лета, гэта завяршэнне аднаго этапа і пачатак новага, а 1 верасня – дзень, адметны для ўсіх школьнікаў краіны і іх бацькоў. Для кожнага па-свойму. Першаклашкі хвалююцца, таму што не ведаюць яшчэ, якое яно, школьнае жыццё. Сярэдняя школа радуецца сустрэчы з аднакласнікамі, сябрамі і настаўнікамі. А старшакласнікі рыхтуюцца да новага, «дарослага» жыцця. Ім трэба шмат паспець: атрымаць веды, падцягнуць адзнакі, вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй, і абавязкова адчуць задавальненне ад імклівага і разнастайнага часу юнацтва. Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – вучні 10-11 класаў сталічнай гімназіі №2.
Пачатак эфіру – 31 жніўня ў 11-20.