- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Пакаленне XXI» – 156 выпуск, 7.09.2019 (аўдыё)
- «Пакаленне XXI» – 156 выпуск, 7.09.2019 (аўдыё)

Стартаваў новы навучальны год, і за першы тыдзень навучання школьнікі шмат чаго паспелі: пазнаёміцца з раскладам заняткаў і новымі настаўнікамі, абмяняцца летнімі ўражаннямі з сябрамі-аднакласнікамі і аптымальна скласці свой дзень. Самы час падумаць пра пазашкольную актыўнасць!
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі больш за 50 гадоў запрашае школьнікаў. Тут можна знайсці сябе ў творчасці і спорце, атрымаць дадатковыя, паглыбленыя веды па школьных прадметах. Штогод палац прапануе новыя напрамкі развіцця падлеткаў і, вядома, захоўвае тое, што год ад году карыстаецца попытам у школьнікаў і іх бацькоў.
Госці чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – намеснік дырэктара Мінскага палаца дзяцей і моладзі Сяргей Малочнікаў, кіраўнік дзіцячай тэатральнай лялечна-драматычнай студыі «Галактыка» Аляксандр Абрамовіч і яго вучаніцы.
Эфір – 7 верасня ў 11-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: